Спіс кіраўнікоў Тасканы
Спіс кіраўнікоў Тасканы — рэгіёна ў цэнтральнай Італіі.
У канцы VIII стагоддзя на тэрыторыі Тусцыі ўтварылася Тасканская марка (маркграфства), якая кіравалася графамі Лукі. У 931 годзе Гуга Арльскі, які абвясціў сябе каралём Італіі, перашкодзіў Баніфацыям аб'яднаць усе важныя феадальныя ўладанні Італіі. Ён перадаў Таскану свайму брату Базо, і яна кіравалася яго нашчадкамі вядомымі як Базаніды да 1001 года. У 1027 годзе Раньеры быў пазбаўлены маркі Конрадам II. У 1027 годзе герцагства перайшло да дому Каноса. Баніфацый III выкарыстоўваў тытулы герцага і маркграфа. Ён меў вялікую ўладу, аб'яднаў уладанні сям'і, якая кіравала таксама Модэнай, Рэджыа і Мантуяй. Пасля смерці яго дачкі Мацільды ў 1115 годзе, цэнтральная ўлада ў Таскане практычна перастала існаваць. У той перыяд насельніцтва галоўных гарадоў пачало расці, ператвараючы іх непасрэдна ў камуны.
Да пачатку 15-га стагоддзя Фларэнцыя пачала адыгрываць значную ролю ў Таскане. Быўшы першапачаткова камунай, Фларэнцыя ператварылася ў рэспубліку і неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала адыгрываць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. У 1434 годзе ў Фларэнційскай рэспубліцы ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якім дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньярыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ўраўняльны тэакратычны рэжым Саванаролы, аднак пры падтрымцы Францыі і Папства Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе рэспубліканскі лад Фларэнцыі быў ліквідаваны, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію — герцагства Фларэнцыя, а з 1569 года ў Вялікае Герцагства Таскана.
Першым вялікім герцагам быў Козіма I. Яго нашчадкі кіравалі там да згасання дынастыі Медычы ў 1737 годзе. Тады вялікае герцагства атрымаў у спадчыну Франц Стэфан, герцаг Латарынгіі і зяць імператара Карла VI. Такім чынам вялікім герцагствам сталі кіраваць Габсбургі.
Маркграфы Тасканы
[правіць | правіць зыходнік]Баніфацыі
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова графы Лукі, яны пашырылі сферу свайго ўплыву кіруючы суседнімі дзяржавамі.
- 812—813 : Баніфацый I
- 813—828 : вакантна
- 828—834 : Баніфацый II
- 835—845 : Агана (не з дынастыі)
- 845—847 : вакантна
- 847—886 : Адальберт I
- 886—915 : Адальберт II
- 915—929 : Гвіда
- 929—931 : Ламберт
Сваякі караля Італіі Гуга Арльскага.
Іншыя
[правіць | правіць зыходнік]Дом Каноса
[правіць | правіць зыходнік]Нашчадкі графаў Каноса.
- 1027—1052 : Баніфацый III (таксама IV)
- 1052—1076 : Беатрыса як жонка Баніфацыя III і рэгентка пры сваіх дзецях Фрыдрыху (па іншых крыніцах, Баніфацыі) і Мацільдзе
- 1076—1115 : Мацільда
Іншыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці Мацільды, у Таскане змяняліся розныя кіраўнікі, якія насілі тытул маркграфаў.
- 1120—1127 : Конрад фон Шэерн
- 1135—1137 : Энгельберт, маркграф Істрыі
- 1137—1139 : Генрых Горды (герцаг Баварскі)
- 1139—1152 : Ульрых, граф Ленцбурга
- 1152—1160 : Вельф VI, брат Генрыха Гордага
- 1160—1167 : Вельф VII
- 1160—1163 : Райнальд фон Дасель (архібіскуп Кёльнскі), у апазіцыі
- 1163—1173 : Крысціян, граф Буха (архібіскуп Майнца) як імперскі вікарый
- 1167—1173 : Вельф VI
- 1195—1197 : Філіп Швабскі
Неафіцыйныя кіраўнікі Фларэнцыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1434—1464 : Козіма Медычы Старэйшы
- 1464—1469 : П'ера дзі Козіма Медычы (Падагрык)
- 1469—1492 : Ларэнца Медычы (Цудоўны)
- 1469—1478 : Джуліяна Медычы
- 1492—1494 : П'ера дзі Ларэнца Медычы
- 1494—1512 : дынастыя выгнана з горада
- 1512—1513 : Джавані Медычы (кардынал)
- 1513—1519 : Ларэнца II Медычы
- 1519—1523 : Джуліа Медычы (кардынал)
- 1523—1527 : Іпаліта Медычы
- 1523—1527 : Алесандра Медычы
- 1527—1530 : дынастыя выгнана з горада
- 1530—1531 : Алесандра Медычы
Герцагі Фларэнцыі
[правіць | правіць зыходнік]Вялікія герцагі Тасканы
[правіць | правіць зыходнік]- 1569—1574 : Козіма I
- 1574—1587 : Франчэска I
- 1587—1609 : Фердынанд I
- 1609—1621 : Козіма II
- 1621—1670 : Фердынанд II
- 1670—1723 : Козіма III
- 1723—1737 : Джан-Гастонэ
- 1737—1765 : Франчэска II (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Франц I Стэфан)
- 1765—1790 : П'етра Леапольда I (будучы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольд II)
- 1790—1801 : Фердынанд III
Каралі Этрурыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1801—1803 : Людовік I
- 1803—1807 : Людовік II
- 1807—1814 : Таскана анексавана Францыяй. Напалеон даў сваёй сястры Элізе Банапарт ганаровы тытул вялікай герцагіні Тасканскай
Вялікія герцагі Тасканы
[правіць | правіць зыходнік]- 1814—1824 : Фердынанд III
- 1824—1849 : Леапольд II
- 1849 : часовы ўрад
- 1849—1859 : Леапольд II
- 1859—1860 : Фердынанд IV
Вялікае герцагства Тасканскае захоплена Сардзінскім каралеўствам.
Прэтэндэнты
[правіць | правіць зыходнік]- 1860—1908 : Фердынанд IV
- 1908—1942 : Іосіф Фердынанд
- 1942—1948 : Петэр Фердынанд
- 1948—1984 : Готфрыд
- 1984—1993 : Леапольд Франц
- з 1993 : Жыгімонт